Пытанне-адказ - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Пытанне-адказ

  • Што такое Мэты ўстойлівага развіцця?

    Мэты ўстойлівага развіцця – гэта комплекс з 17 мэтаў і 169 задач, якія стаяць перад міжнароднай супольнасцю і заклікаюць дапамагчы ў бліжэйшыя 15 гадоў ліквідавать галечу і няроўнасць, дамагчыся сацыяльнай інтэграцыі, спыніць глабальнае змяненне клімату і стварыць свет, у якім нашым нашчадкам хопіць рэсурсаў для таго, каб весці годнае жыццё. Мэты ўяўляюць сабой меры, арыентаваныя на забяспячэнне раўнамернага прагрэсу ў трох асноўных аспектах устойлівага развіцця: эканамічнага росту, сацыяльнай інтэграцыі і аховы навакольнага асяроддзя. Яны носяць глабальны і ўніверсальны характар, аднак дапускаюць магчымасць дыферэнцыраванага ўвасаблення ў залежнасці ад лакальнага кантэксту. 25 верасня 2015 года 193 дзяржавы-члена Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прынялі на сябе абавязкі па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця. Рашэнне зафіксавана ў дакуменце пад назвай “Пераўтварэнне нашага свету: парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года”. Таксама вядомы як “Парадак 2030”, ён стаў вынікам трох гадоў працы міжнародных экспертаў, дэлегацый краін-удзельніц ААН, грамадскіх аб’яднанняў і простых грамадзян. У аснове парадка ляжаць вынікі дасягнення Мэтаў развіцця тысячагоддзя, якія былі сфармуляваны ў Дэкларацыі тысячагоддзя ў 2000 годзе і на працягу апошніх 15 гадоў вызначалі характар дзейнасці ў галіне развіцця.

  • Што разумееца пад устойлівым развіццём?

    Устойлівае развіццё – гэта комплекс сацыяльнага і эканамічнага развіцця, пры якім патрэбнасці цяперашніх пакаленняў павінны ажыццяўляцца без шкоды для навакольнага асяроддзя і магчымасцей будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя патрэбнасці. Неабходнасць перагляду ўяўленняў аб бязмежнасці эканамічнага росту і рэсурсаў, упершыню была агучана ў кнізе “Межы росту”, напісанай на базе даных матэматычнай мадэлі World3, разпрацаванай вучонымі з Масачусецкага тэхналагічнага ўніверсітэта ў 1972 годзе. На аснове даных аб індустрыялізацыі, забружванні асяроддзя, даных пра ежу, насельніцтва і выкарыстанне рэсурсаў, сабраных да 1970 года, каманда вучоных спрагназавала 12 сцэнарыяў развіцця для планеты. Згодна з “звычайным” сцэнарыем, пры якім спосабы вядзення эканамічнай дзейнасці не зменяцца, рэсурсы Зямлі скончацца да 2070 года. Даследванні, якія адсочваюць змены на працягу апошніх 40 гадоў, пацвярджаюць https://www.theguardian.com/commentisfree/2014/sep/02/limits-to-growth-was-right-new-research-shows-were-nearing-collapse многія прагнозы. У афіцыйных дакументах паняцце упершыню з’явілася ў 1987 годзе ў дакладзе Камісіі ААН па навакольным асяроддзі і развіццю “Наша агульная будучыня”. Менавіта ў гэтым дакладзе змяшчаецца ключавая ідэя ўстойлівага развіцця – разгляданне яго як балансу паміж пакаленнямі. Прынцыпы, якіх трэба прытрымлівацца, каб захаваць навакольнае асяроддзе, не знізіўшы пры гэтым узровень жыцця, сусветная супольнасць вызначыла ў 1992 годзе на Міжнароднай канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі і развіццю ў Рыа-дэ-Жанейра. Гэтыя прынцыпы ляглі ў аснову спачатку Мэт развіцця тысячагоддзя, а пасля – у аснову “Парадка 2030”.

  • Чым Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) адрозніваюцца ад Мэт развіцця тысячагоддзя (МРТ)?

    8 Мэт развіцця тысячагоддзя, сфармуляваныя ў “Дэкларацыі тысячагоддзя”, былі накіраваныя на пімплементацыю мер выключна ў краінах, якія яшчэ толькі развіваюцца, найбольш схільных да уплыву галечы, адсутнасці медыцынскай дапамогі і аднолькавага доступу да адукацыі. Мэты ўстойлівага развіцця актуальныя і прыдатныя для ўсіх краін свету. Фокус Мэтащ развіцця тысячагоддзя быў засяроджаны на пераадоленні галечы, мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, аднолькавы доступ да адукацыі, медыцыны і кіравання. Мэты ўстойлівага развіцця ахопліваюць больш шырокае кола пытанняў, прадугледжваючы ліквідацыю няроўнасці, забеспячэнне эканамічнага росту, стварэнне годных працоўных месцаў, вырашэнне праблем гарадоў і населеных пунктаў, індустрыялізацыю, развіццё энергетыкі, барацьбу са змяненнем клімату, пераход да ўстойлівага расходвання і вытворчасці, забеспячэнне міру і бяспекі. Спіс Мэтаў развіцця тысячагоддзя быў сфарміраваны групай экспертаў агенцтваў сістэмы ААН. Мэты ўстойлівага развіцця на працягу трох гадоў распрацоўвала група адкрытага складу, у якую ўвайшлі не толькі прадстаўнікі міжнародных арганізацый, але і прадстаўнікі прыватнага сектара, мэры гарадоў і нават звычайныя грамадзяне па ўсім свеце. Паспяховае дасягненне Мэтаў развіцця тысячагоддзя дазволіла знізіць узровень галечы ў тры разы, у два разы – дзіцячую смяротнасць і працэнт дзяцей, якія не ходзяць у школу. Удалося прадухіліць 15,6 мільёнаў смерцяў ад адзёру, 6,2 мільёна смерцяў ад малярыі, 37 мільёнаў смерцяў – ад сухот. У працэсе дасягнення МРТ атрымалася прыцягнуць на 66% большы аб’ём фінансавання партнёрства ў мэтах развіцця і распрацаваць сістэмы індыкатараў, якія дазваляюць вымяраць прагрэс краін у дасягненні мэтаў. Поспех Мэтаў развіцця тысячагоддзя і напрацоўкі, атрыманыя ў працэсе іх рэалізацыі, сталі імпульсам для з’яўлення Мэтаў ўстойлівага развіцця: спектру больш шырокіх і амбіцыйных задач, якія дазволяць чалавецтву развівацца без шкоды навакольнаму асяроддзю і будучым пакаленням.

  • Якім чынам звычайныя людзі прымалі ўдзел у фарміраванні МУР?

    У 2013 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый правяла глабальнае даследаванне «Мой свет» http://un.by/novosti-oon/v-belarusi/372-ru-11j, якое сабрала ва ўсім свеце больш за 7 мільёнаў галасоў. Апытанне праводзілася як онлайн, так і традыцыйнымі метадамі. Удзельнікам прапаноўвалася выбраць 6 з 16 праблем, вырашэнне якіх дазволіць ім значна палепшыць сваё жыццё. Каля 75 працэнтаў удзельнікаў былі маладзейшыя за 30 гадоў.

  • Чаму мэтаў і задач стала так шмат? Ці рэалістычна дасягненне такой колькасці розных паказчыкаў?

    Мэты ўстойлівага развіцця — гэта агульныя і глабальныя задачы, якія стаяць перад чалавецтвам. Іх немагчыма звесці да адной простай формулы або задачы, рашэнне якой ўсё выправіць. Акрамя таго, МУР прадугледжвае лакалізацыю. Гэта значыць, што на нацыянальным узроўне з улікам фактычнай сітуацыі ў рэгіёне Мэты будуць адаптаваны і забяспечаны канкрэтнымі індыкатарамі для адсочвання прагрэсу.

  • Падобна на тое, што МУР — гэта глабальны праект, за які адказваюць дзяржавы. Як гэта тычыцца асабіста мяне?

    Кожны дзень мы выбіраем прадукты і тавары, заказваем паслугі, працуем і ўдзельнічаем у сацыяльным і эканамічным жыцці грамадства. Як спажыўцы мы вызначаем, якія бізнесы будуць квітнець, а якія спыняць працу: выбар на карысць адказных вытворчасцяў дае астатнім бізнесам сігнал аб тым, што адказнасць перад людзьмі і планетай — гэта іх абавязак. Як выбаршчыкі мы можам падтрымаць кандыдатаў, якія накіраваны на пераадоленне няроўнасці і развіццё партнёрства. Нарэшце, як жыхары планеты Зямля мы можам перагледзець свае бытавыя звычкі, каб знізіць колькасць смецця вакол нашых гарадоў і ў акіянах, умеркавана спажываць водныя рэсурсы і электрычнасць. Галоўны ўнёсак кожнага жыхара планеты — свядомасць. Абіраючы адказных вытворцаў, экалагічныя віды энергіі і паліва, ведучы экалагічна-дружалюбны лад жыцця, кожны чалавек робіць свой уклад у дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця.

  • Што я магу зрабіць сёння, каб дапамагчы?

    Пачаць можна з простых бытавых звычак: пачніце эканоміць святло і ваду, раздрукоўвайце як мага менш дакументаў і файлаў, каб выратаваць лес, які ідзе на вытворчасць паперы. Даведайцеся, наколькі адказныя перад прыродай і грамадствам, кампаніі, чыімі прадуктамі вы карыстаецеся. Паспрабуйце падтрымліваць толькі тых, хто вядзе бізнес адказна. Распавядайце пра МУР і карысныя лакальныя ініцыятывы на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Прачытайце нашае кіраўніцтва па выратаванні свету для гультаёў http://sdgs.by/news_events/news/lazyguide.html і абярыце прыдатныя для сябе спосабы паўдзельнічаць у дасягненні глабальных мэтаў.

  • Як бізнес можа ўдзельнічаць у дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця?

    Бізнес іграе істотную ролю ва ўсіх трох аспектах, якія ахопліваюць Мэты ўстойлівага развіцця. Ствараючы працоўныя месцы, кампаніі забяспечваюць эканамічны рост і права на годную працу, могуць аказваць уплыў на пераадоленне няроўнасці і гендэрны баланс у грамадстве. Выбудоўваючы цыкл жыцця свайго прадукту, бізнесы могуць заахвочваць адказных пастаўшчыкоў, якія зніжаюць нагрузку на навакольнае асяроддзе ў працэсе вытворчасці. Каб вызначыць, як менавіта ваш бізнес можа спрыяць дасягненню МУР, пачніце з разгляду ўсяго ланцужка стварэння дабаўленага кошту. Прасачыце, з якой сыравіны ад якіх пастаўшчыкоў вы вырабляеце прадукт, як арганізавана лагістыка, праца арганізацыі з чалавечымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Ацаніце экалагічную дружалюбнасць вашага прадукту: ці перапрацоўваецца ён, ці бяспечны для навакольнага асяроддзя. На кожнай стадыі вытворчасці можна знайсці прастору для ўвасаблення МУР. Зыходзячы з выяўленых магчымасцяў для прымянення прынцыпаў ўстойлівага развіцця, трэба вызначыць прыярытэтныя напрамкі работы, задаць па іх паказчыкі эфектыўнасці і прыступіць да іх укаранення. Пакрокавае кіраўніцтва па дасягненні МУР ў бізнесе выкладзена ў «Компасе МУР», распрацаваным Глабальнай ініцыятывай па справаздачнасці (GRI), удзельнікамі сістэмы Глабальны дагавор ААН (UN Global Compact) і Сусветнай рады прадпрымальнікаў па ўстойліваму развіццю (WBCSD). Спампаваць кіраўніцтва (неафіцыйны пераклад на рускую мову) можна па спасылцы. http://media.rspp.ru/document/1/c/a/ca74773749779ab4f0992cd8fbd6279f.pdf Падрабязныя інструкцыі, інструменты і сістэмы ацэнкі выкладзены на сайце https://sdgcompass.org

КАРТА САЙТА