Браслаўшчына – гэта не проста маляўнічыя пейзажы, а месца, дзе кожны можа адчуць сябе жаданым госцем. Дзякуючы падтрымцы Сумеснага праекта тут ствараюцца ўмовы для падарожжаў людзей з маламабільных груп насельніцтва. Цяпер даступны адпачынак тут не выключэнне, а правіла.
У 2025 годзе па ўсёй Беларусі рэалізуецца 21 пілотная ініцыятыва па Мэтам устойлівага развіцця (МУР). Кожная з ініцыятыў – крок да фарміравання грамадства, у якім фізічныя магчымасці не вызначаюць шанцы на паўнацэннае якаснае жыццё.
Адной з такіх ініцыятыў у Браслаўскім раёне стала сумесная ідэя Браслаўскага раённага грамадскага аб’яднання трансгранічнага супрацоўніцтва «Еўрарэгіён «Азёрны край», Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» і «Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў».
У рамках ініцыятывы 26 спецыялістаў па турызме прайшлі навучанне па стварэнні маршрутаў для людзей з інваліднасцю, уключаючы тых, хто перамяшчаецца на калясках, а таксама са слабым зрокам і са слабым слыхам.
«Дзякуй вялікі за курс! Цяпер смялей і кампетэнтней падыходжу да працы з дадзенай катэгорыяй гасцей», – дзеліцца ўражаннямі адзін з удзельнікаў навучання.
Каб зрабіць адпачынак людзей з маламабільных груп насельніцтва максімальна камфортным, для Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» закупілі спецыяльнае абсталяванне – пад’ёмнікі для спуску ў басейн і электраскутэры. Больш пра інклюзіўныя магчымасці, якія зараз прапануе нацыянальны парк, можна даведацца ў брашуры, распрацаванай у рамках пілотнай ініцыятывы па МУР.
Сэнс гэтых змен – у дачыненні. «Рэалізацыя нашай ініцыятывы дазваляе маламабільным людзям убачыць і адчуць, што яны нам патрэбны, што мы іх чакаем і створым усе ўмовы, якія залежаць ад нас, для іх камфортнага знаходжання і адпачынку ў нас у Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры», — падкрэслівае каардынатар ініцыятывы Надзея Дударонак. — Мы гатовы прыняць усіх, нікога не пакінуўшы ўбаку».
Для Браслаўскага раёна гэта асабліва важна: тут пражывае 1360 людзей з інваліднасцю, з іх 162 чалавекі перамяшчаюцца на калясцы. Пашырэнне магчымасцяў для падарожжаў па родным краі – не раскоша, а доўгачаканая рэальнасць.
«Гэта можа зразумець толькі той чалавек, які ўвесь час сядзіць у чатырох сценах, а тут яму далі яркую карцінку, далі магчымасць убачыць і адчуць. Гэтыя эмоцыі проста не перадаць словамі. Гэта радасць, шчасце, упэўненасць, што ты змагла, пераадолела, табе дапамаглі і ад цябе не адвярнуліся», – расказвае пра ўражанні аб інклюзіўным туры ў Браславе госця з Мінска Іна Рупец.
Пераўтварэнні закранулі і гарадскі пляж у Браславе. Дзякуючы ініцыятыве, якая рэалізуецца тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна, пляж змяніўся – зараз ён адкрыты для ўсіх жадаючых. Тут з’явіліся зручныя драўляныя насцілы і поручні, пляжнае крэсла-калыска, інклюзіўныя пляжныя кабінкі і прыбіральні. Прастора, якая раней была даступная не ўсім, зараз стала па-сапраўднаму гасціннай – для людзей з інваліднасцю, маладых сем’яў з дзецьмі ў калясках, людзей старэйшага ўзросту.
«Проста так чалавек на калясцы не можа пад’ехаць да вады, а такія ініцыятывы дапамагаюць і ствараюць месцы, дзе ўсе без выключэння людзі могуць прыехаць і паразмаўляць з прыродай», – расказвае жыхарка раёна Алена Шапуцька.
Пілотныя ініцыятывы па МУР рэалізуюцца на рэгіянальным узроўні і ўносяць важны ўклад у лакалізацыю ўстойлівага развіцця ў Беларусі – бо выкананне глабальных дзеянняў пачынаецца з мясцовых людзей і партнёрстваў. Ініцыятывы таксама служаць пазітыўным прыкладам і натхненнем для іншых рэгіёнаў краіны.
«МУР спрыяюць змене стаўлення грамадства да людзей, якія маюць інваліднасць», – адзначае каардынатар ініцыятывы Ірына Максімовіч, падкрэсліваючы, што інклюзія – гэта таксама змена мыслення і паводзін людзей.
Гэта пацвярджае браслаўчанін Вадзім Пахомаў: «Сам я маю інваліднасць першай групы. І я лічу, што ўсе людзі павінны быць роўнымі і мець аднолькавы доступ да адпачынку. Таму, нягледзячы на ўсе перашкоды, павінны быць створаны ўмовы, каб людзі з інваліднасцю адчувалі сябе камфортна».
Крок за крокам Браслаўшчына пацвярджае: даступны турызм – гэта не слоган, а практыка, у якой кожны жаданы госць. Тут, на берагах азёр, заходы падобныя на карціны, і галоўнае, што гэтую прыгажосць зараз можа ўбачыць кожны.
Пілотныя ініцыятывы па МУР рэалізуюцца ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Больш пра пілотныя ініцыятывы па МУР па спасылцы.
Пілотная ініцыятыва «Інклюзіўны пляж» рэалізуюцца ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Рэалізацыя ініцыятывы унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10, 11 і іншых МУР.
Пілотная ініцыятыва «Навучанне адаптыўным відам спорту людзей з інваліднасцю па зроку «SHOWDOWN» рэалізуецца ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы садзейнічае сацыялізацыі людзей з інваліднасцю па зроку праз навучанне гульні ў настольны тэніс «SHOWDOWN» і робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 10 і іншых МУР.
Пілотная ініцыятыва «Інклюзіўная анімацыя» рэалізуецца Гродзенскай абласной арганізацыяй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10 і іншых МУР.
13–15 мая 2025 года ў школах Беларусі, дзе вучацца дзеці з інваліднасцю па зроку, адбыліся навучальныя семінары па гульні ў настольны тэніс для невідушчых «SHOWDOWN». Семінары прайшлі ў ДУА «Васілевіцкая спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку», ДУА «Спецыяльная школа № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку г. Мінска», ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб «Орша».
У ходзе семінараў хлопцы даведаліся пра гісторыю развіцця SHOWDOWN у свеце, вывучылі правілы гульні, азнаёміліся са спартыўным інвентаром, атрымалі рэкамендацыі ад трэнера і адпрацавалі асноўныя прыёмы.
.
У сакавіку — красавіку 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Садзейнічанне развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, якія садзейнічаюць устойліваму развіццю рэгіёнаў Беларусі, стымуляванню сацыяльнай мабільнасці моладзі і інтэграцыі рэгіянальных эканамічных патэнцыялаў» у гарадах Беларусі праведзены праблемна-арыентаваныя стратэгічныя сесіі па пытаннях развіцця стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва.
Усяго было арганізавана 4 праблемна-арыентаваныя стратэгічныя сесіі ў Віцебску, Оршы, Маладзечне, Барысаве, у якіх прынялі ўдзел 80 чалавек.
Падчас сесій удзельнікі ў рэжыме мазгавога штурму абмеркавалі праблемы, якія тармозяць развіццё стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне і рэгіёнах, іх месца і роля ў сістэме ўзаемаадносін «бізнэс – дзяржава – грамадства», а таксама прыярытэты развіцця на 2026–2030 гады.
У выніку кожнай сесіі было выпрацавана калектыўнае меркаванне па развіццю стартап-руху і малога прадпрымальніцтва для яго прадстаўлення ў рэгулятарныя органы.
Пілотная ініцыятыва «Садзейнічанне развіццю стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва, якія садзейнічаюць устойліваму развіццю рэгіёнаў Беларусі, стымуляванню сацыяльнай мабільнасці моладзі і інтэграцыі рэгіянальных эканамічных патэнцыялаў» рэалізуецца Бізнес-саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Рэалізацыя мерапрыемстваў пілотнай ініцыятывы ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
16 красавіка 2025 года адбыўся ўводны семінар пілотнай ініцыятывы «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця». Семінар прайшоў у гарадскім пасёлку Краснаполле, які быў абраны пляцоўкай для рэалізацыі пілотнай ініцыятывы.
У семінары прынялі ўдзел 60 чалавек (з іх 55 – жанчыны). Сярод іх прадстаўнікі мясцовых органаў улады, арганізатары і партнёры ініцыятывы, жыхары Краснапольскага раёна.
У ходзе семінара была прадстаўлена інфармацыя аб мэтах і задачах пілотнай ініцыятывы, Мэтах устойлівага развіцця і іх дасягненні на мясцовым узроўні, а таксама запуску адукацыйных анлайн-курсаў па тэматыцы ўстойлівага развіцця і Конкурсе для жыхароў Краснапольскага раёна.
Так, асноўнай мэтай пілотнай ініцыятывы «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця» з’яўляецца папулярызацыя ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця сярод насельніцтва праз правядзенне анлайн курсаў і адукацыйных мерапрыемстваў па тэматыцы МУР.
Спецыялізаваныя адукацыйныя анлайн-курсы па МУР будуць распрацаваны ў рамках пілотнай ініцыятывы і размешчаны на беларускай платформе для дыстанцыйнай адукацыі Skybel. Доступ да навучальных матэрыялаў будзе неабмежаваны з любой прылады: кампутара, планшэта, смартфона. Усяго плануецца стварыць 4 анлайн-курсы: Мэты ўстойлівага развіцця для стварэння гарманічнай будучыні; Асновы зялёнай эканомікі; Гендэрная роўнасць; Экалагізацыя жыццядзейнасці.
Пілотная ініцыятыва «Дыстанцыйнае навучанне Мэтам устойлівага развіцця» рэалізуецца ГА «Экалагічная ініцыятыва» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
16 красавіка 2025 года на базе Цэнтра перадавога аграбізнесу ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў рамках пілотнай ініцыятывы «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» прайшло адукацыйнае мерапрыемства «Салодкае жыццё».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі 25 выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў г. Горкі. Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты азнаёміліся з асновамі сучаснага пчалярства, даведаліся цікавыя факты аб пчолах, прадуктах пчалярства, напрамках развіцця пчалярства ў Беларусі. Для нагляднага прадстаўлення працэсаў арганізацыі сучаснай пчалярскай гаспадаркі рабятам прадэманстравалі разумны вулей. Дзеці самастойна папрацавалі з інтэрактыўнай платформай, убачылі, як жывуць і растуць пчолы, як арганізавана іх хата, а потым паўдзельнічалі ў вырабе рамак для вулля.
Пілотная ініцыятыва «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» рэалізуецца Асацыяцыяй франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 2, 4, 8, 12 і іншых МУР.
14 красавіка 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў» у Гомелі прайшоў семінар-практыкум, прысвечаны пытанням стварэння даступнага асяроддзя на аб’ектах інфраструктуры.
Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, у тым ліку органы па працы і занятасці, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, архітэктуры і горадабудаўніцтва, а таксама грамадскіх аб’яднанняў.
Удзельнікам семінара прадэманстравалі абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для арганізацыі безбар’ернага асяроддзя, звярнулі ўвагу на памылкі пры яго мантажы, расказалі аб асаблівасцях абсталявання аб’ектаў сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры элементамі даступнага асяроддзя для невідушчых і людзей са слабым зрокам.
Семінар-практыкум, праведзены ў Гомелі – гэта пачатак маштабнай тлумачальнай работы па пытанню стварэння безбар’ернага асяроддзя для людзей з інваліднасцю. В течение 2025 года такие семинары пройдут еще в 5 крупных городах Гомельской области.
Пілотная ініцыятыва «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў» рэалізуецца Гомельскім абласным грамадскім аб’яднаннем інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы «Інваліды – спінальнікі» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Асноўная ідэя пілотнай ініцыятывы заключаецца ў стварэнні рэсурснага цэнтра для людзей з інваліднасцю і іх акружэння, а таксама правядзенні інфармацыйных кампаній, конкурсаў і трэнінгаў па інклюзіўнай тэматыцы. Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 10, 11 і іншых МУР.
Крыніца інфармацыі
12 красавіка 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Дарога ў будучыню. Фарміраванне кампетэнцый у галіне дакладнага земляробства ў дзяцей і моладзі дашкольнага і школьнага ўзросту» на базе Цэнтра перадавога аграбізнесу ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) прайшло навучальнае мерапрыемства «Сучасная сельская гаспадарка».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены чатырох сем’яў – 11 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў і 4 дарослых. У ходзе заняткаў яны азнаёміліся з асноўнымі тэхналагічнымі сельскагаспадарчымі аперацыямі. З дапамогай інтэрактыўнай платформы і спецыяльных пультаў юнакі і дзяўчаты змаглі самастойна пакіраваць аграробатамі і адчуць сябе сапраўднымі работнікамі сельскагаспадарчага прадпрыемства. У прыватнасці, яны даставілі корм сельскагаспадарчай жывёле, прыбралі пустазельныя расліны з поля, даставілі малако з фермы на прадпрыемства па перапрацоўцы.
КАРТА САЙТА