1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

Штогод 1 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень пажылых людзей. Гэты дзень – знак удзячнасці і павагі да людзей старэйшага пакалення.
У Беларусі за апошнія 10 гадоў колькасць грамадзян старэйшых за 65 гадоў узрасла да 17% ад агульнай колькасці насельніцтва і сёння складае каля 1,6 млн. чалавек. Ва ўзросце больш за 90 гадоў у рэспубліцы пражывае больш за 40 тыс. чалавек. Доўгажыхароў ва ўзросце 100 гадоў і старэйшых – 613 чалавек, з якіх 85% – жанчыны.
Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян старэйшага пакалення і забеспячэнне актыўнага даўгалецця з’яўляюцца важнейшымі складальнікамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Комплексным дакументам агульнанацыянальнага ўзроўню ў адносінах да пажылых грамадзян з’яўляецца Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030», якая вызначае прыярытэтныя напрамкі дзеянняў у такіх сферах жыццядзейнасці як адукацыя і занятасць, ахова здароўя і сацыяльнае абслугоўванне, даступнае асяроддзе жыццядзейнасці.
Так, для задавальнення запатрабаванняў пажылых людзей у Рэспубліцы Беларусь:
- дзейнічаюць 140 саветаў пажылых грамадзян, у якіх задзейнічана каля 1,5 тыс. чалавек;
- павялічваецца колькасць валанцёраў «сярэбранага» ўзросту – валанцёрскія атрады аб’ядноўваюць больш за 4,5 тыс. пажылых людзей;
- арганізавана работа больш як 220 гурткоў па рэалізацыі праграм нефармальнай адукацыі, навучанне ў якіх праходзяць каля 3,6 тыс. чалавек;
- з мэтай падкрэсліць адказнасць цяперашніх пакаленняў перад людзьмі старэйшага ўзросту і ацэнку іх фундуша ў развіццё дзяржавы праводзіцца штогадовая рэспубліканская акцыя «Павага. Клопат. Адказнасць»;
- стабільна функцыянуе пенсіённая сістэма;
- сфарміраваны камфортныя ўмовы працы для пажылых грамадзян пасля выхаду на пенсію – 21,5% ад агульнай колькасці пенсіянераў, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, прадаўжае працаваць;
- толькі за паўгоддзе 2024 г. аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні каля 700 грамадзянам перадпенсійнага ўзросту і каля 2,6 тысяч грамадзян пенсійнага ўзросту;
- дзейнічае 146 ТЦСАН і 81 сацыяльны пансіянат, якія ахопліваюць больш за 170 пажылых і людзей з інваліднасцю;
- узмацняюцца меры падтрымкі ў дачыненні да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых катэгорый, якія пацярпелі ад наступстваў вайны;
- забяспечваецца санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю.
Сярод перспектыўных напрамкаў рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў адносінах да пажылых грамадзян адзначана развіццё інфраструктурнага, інфармацыйнага і лічбавага асяроддзя, укараненне сістэмы доўгачасовага медыка-сацыяльнага догляду для максімальнага захавання сямейнага і дамашняга асяроддзя, а таксама змяненне інфармацыйнага парадку дня.
Стварэнне камфортных умоў для паўнапраўнага і ўсебаковага ўдзелу пажылых грамадзян у жыцці грамадства ўносіць уклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.