10 кастрычніка – Сусветны дзень псіхічнага здароўя - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

10 кастрычніка – Сусветны дзень псіхічнага здароўя

10 кастрычніка 2020

Сусветны дзень псіхічнага здароўя адзначаецца ў свеце з 1992 года па ініцыятыве Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя і пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яго мэта – інфармаваць аб праблемах псіхічнага здароўя, спосабах яго ўмацавання, прафілактыцы і лячэнні псіхічных расстройстваў. Кожны год гэты дзень прысвечаны пэўнай тэме, у 2020 годзе – «Псіхічнае здароўе даступнае ўсім».

Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце – важныя складнікі ўстойлівага развіцця (МУР 3). Адна з задач МУР 3 – да 2030 года паменшыць на траціну заўчасную смяротнасць ад неінфекцыйных захворванняў з дапамогай прафілактыкі, лячэння і падтрымання псіхічнага здароўя і дабрабыту. Псіхічныя расстройствы – гэта другая найбольш істотная прычына цяжару хваробаў у Еўрапейскім рэгіёне і частая прычына інваліднасці.

З інфармацыяй пра аказанне псіхіятрычнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь, статыстыкай па захворванні і інваліднасці, якія звязаныя з псіхічнымі захворваннямі, а таксама аб зменах у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі» можна азнаёміцца на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

КАРТА САЙТА