111 станцый абезжалезвання вады пабудавалі ў Беларусі з пачатку 2023 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

111 станцый абезжалезвання вады пабудавалі ў Беларусі з пачатку 2023 года

6 лістапада 2023

У мэтах стварэння камфортнага асяроддзя пражывання і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Беларусі рэалізуецца дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады.

З мэтай павышэння якасці пітной вады, якая падаецца спажыўцам, і развіцця сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення рэалізуецца падпраграма «Чыстая вада», у рамках якой у Беларусі ў 2023 годзе пабудавана 111 станцый абезжалезвання. Да канца 2025 года запланавана ўвесці ў эксплуатацыю каля 800 станцый.

Павышэнне якасці пітной вады ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3611 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб будаўніцтве станцый абезжалезвання можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА