13 лістапада – Міжнародны дзень сляпых - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

13 лістапада – Міжнародны дзень сляпых

12 лістапада 2021

13 лістапада штогод адзначаюць Міжнародны дзень сляпых, які з’яўляецца завяршальным днём месячніка «Белай палкі». Мерапрыемства праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (ГА «БелТІЗ») сумесна з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з мэтай актывізацыі дзейнасці па рэалізацыі дзяржаўных і абласных праграм, а таксама прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем інвалідаў па зроку.

У Беларусі на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаіць каля 25 тысяч людзей з парушэннямі зроку, якія маюць інваліднасць. Дзяржаўны рэестр уключае 72 найменні сацыяльнай рэабілітацыі. Людзі з парушэннямі зроку забяспечваюцца сродкамі рэабілітацыі на льготных умовах. За 9 месяцаў 2021 года 1314 грамадзянам выдадзены тыфлатэхнічныя сродкі рэабілітацыі. У мэтах павышэння кампетэнцыі супрацоўнікаў у 2021 годзе ў кожным рэгіёне былі праведзены практычныя семінары па навучанні работнікаў ТЦСАН асноўным тэхналогіям сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку.

Акрамя таго, сфарміравана база тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць стварэнне даступнага асяроддзя на аб’ектах для людзей з парушэннямі зроку, а таксама рэалізуецца падпраграма «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» у рамках Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 20212025 гады.

Стварэнне ўмоў для ўсебаковага ўдзелу людзей з парушэннямі зроку ў жыцці грамадства, пашырэння іх магчымасцей, павышэння іх занятасці, садзейнічае паляпшэнню ладу жыцця гэтых людзей, а таксама ўносіць уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 3, 4, 8, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемствах для людзей з парушэннямі зроку можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/13-nojabrja—mezhdunarodnyj-den-slepyx_4237/.

КАРТА САЙТА