15 красавіка – Дзень экалагічных ведаў

У нашы дні вялікая ўвага сусветнай супольнасці звернута на ахову навакольнага асяроддзя і захаванне экалагічнай чысціні планеты. Каб нагадаць людзям аб гэтым, 15 красавіка штогод праходзіць Сусветны дзень экалагічных ведаў.
У Рэспубліцы Беларусь удзяляецца вялікая ўвага развіццю экалагічнай адукацыі і выхавання. Экалагічная накіраванасць – адзін з асноўных прынцыпаў Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года. Сістэма экалагічнай адукацыі, выхавання і асветы вызначана Законам «Аб ахове навакольнага асяроддзя». На нацыянальным узроўні распрацаваны адпаведныя праграмныя дакументы. Асаблівую значнасць у фарміраванні экалагічна граматных паводзін мае стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь «Зялёных школ». У цяперашні час сертыфікаты «Зялёная школа» атрымалі 148 устаноў адукацыі, гэта каля 4% ад усіх школ краіны. Яшчэ каля 500 устаноў адукацыі ўцягнуты ў гэты працэс.
Фарміраванне экалагічнай пісьменнасці і прадастаўленне экалагічнай адукацыі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Сусветным дні экалагічных ведаў можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/15-aprelja-2022-den-ekologicheskix-znanij-4138/?fbclid=IwAR34W_XFNSlw5vrINZZup03zvCrJRLZv1hWquANMB5CD9_ZKuwarfeYd1sc.