15 мая 2020
У Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з’яўляецца ключавым напрамкам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, што таксама замацавана ў нацыянальным заканадаўстве. Роўны ўдзел мужчын і жанчын у сям’і і выхаванні дзяцей ўносіць ўклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 5 – Гендэрная роўнасць.
Па дадзеных Нацыянальнага даследавання «Фарміраванне сям’і, стабільнасць сямейных адносін і нараджальнасць у зменлівых сацыяльна-эканамічных умовах жыцця беларусаў» жанчыны больш актыўна ўцягнутыя ва ўсе віды дзейнасці, звязаныя з доглядам за дзецьмі. Дастаткова раўнамерна паміж бацькамі падзяляюцца абавязкі, звязаныя з гульнямі з дзецьмі і правядзеннем вольнага часу разам з дзецьмі: 82% мужчын і 75% жанчын адзначылі, што яны з партнёрам выконваюць гэтыя абавязкі прыкладна аднолькава. Дадзеныя шматіндыкатарнага кластэрнага абследавання для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын (МІКС 6), праведзенага Нацыянальным статыстычным камітэтам у 2019 годзе, таксама пацвярджаюць трэнд ўключэння бацькоў у дзейнасць, якая садзейнічае навучанню і падрыхтоўцы да школы маленькіх дзяцей ва ўзросце 3-4 гадоў.
Для павышэння ўцягнутасці бацькоў у выхаванне дзяцей у 2019 годзе ў Працоўны кодэкс унесены змены (уступілі ў сілу з 28 студзеня 2020 г.). Адна з важных навін – гэта ўвядзенне бацькоўскага водпуску пры нараджэнні дзіцяці. Наймальнік абавязаны прадаставіць такі адпачынак па жаданні работніка тэрмінам да 14 дзён на працягу 6 месяцаў пасля нараджэння дзіцяці.
Акрамя таго, у Працоўны кодэкс уключаны такія новыя нормы як:
Для сумяшчэння прафесійных і бацькоўскіх функцый у Працоўны кодэкс уключана «дыстанцыйная занятасць».
Асноўныя напрамкі развіцця сацыяльнай палітыкі ў дачыненні да сем’яў:
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
КАРТА САЙТА