15 мая — Міжнародны дзень сям’і

15 мая штогод адзначаецца Міжнародны дзень сям’і, мэта якога — прыцягнуць увагу грамадства да пытанняў сямейных каштоўнасцей, мацярынства і бацькоўства, выхавання дзяцей і ўмацавання інстытута сям’і.
У Беларусі да гэтай даты падрыхтавана маштабная праграма мерапрыемстваў, накіраваная на падтрымку сем’яў, павышэнне інфармаванасці грамадзян і прасоўванне пазітыўных сямейных практык. Праграма ўключае рэспубліканскія форумы, тэматычныя акцыі, «Тыдні кансультавання» і адукацыйныя ініцыятывы. Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню сямейных каштоўнасцей, кансультаванню па сацыяльных пытаннях і прыцягненню дзяцей і моладзі.
Ключавыя мерапрыемствы:
- VI Рэспубліканскі форум «Сям’я: сёння, заўтра і заўсёды» — цэнтральная пляцоўка для абмеркавання пытанняў сямейнай палітыкі.
- Рэспубліканскі тыдзень кансультавання «Усё для сям’і» — кансультацыі па сацыяльных, прававых і псіхалагічных пытаннях.
- Акцыя «Я і мая сям’я – без брыдкаслоўя» — асветніцкая ініцыятыва для дзяцей і бацькоў.
- Адзіны ўрок у школах, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і.
- Акцыі ў рамках праграмы «Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны» — праекты па захаванні сямейнай памяці.
- Конкурс «Сям’я года» — ушанаванне актыўных і паспяховых сем’яў.
Падрабязная праграма мерапрыемстваў размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Да Міжнароднага дня сям’і Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў Статыстычны агляд, які змяшчае актуальныя даныя аб дэмаграфічнай сітуацыі, структуры хатніх гаспадарак, узроўні нараджальнасці, шлюбнасці і іншых ключавых паказчыках, якія характарызуюць становішча сем’яў у краіне.
Падтрымка і абарона сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства з’яўляюцца важным элементам рэалізацыі Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.