15 мая – Міжнародны дзень сям'і - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

15 мая – Міжнародны дзень сям’і

15 мая 2023

Штогод 15 траўня адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. Гэта свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1993 годзе з мэтай прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці да праблем сям’і, сямейных каштоўнасцей, пытанняў мацярынства і выхавання дзяцей.

Да свята прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, якія пройдуць па ўсёй краіне. Сярод асноўных мерапрыемстваў: адзіны ўрок «Лёс сям’і ў гісторыі краіны», які праходзіць ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі, фестываль сем’яў «Сем’і за мір і стварэнне», дыялогавыя пляцоўкі ў працоўных калектывах «Партнёрства дзяржавы і сям’і ў інтарэсах будучых пакаленняў». У праграме свята таксама арганізацыя кніжных выставак і вучэбна-пазнавальных экскурсій у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, розныя конкурсы і акцыі, культурна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы для ўсёй сям’і.

У Беларусі праблемам сям’і ўдзяляецца асаблівая ўвага. Найважнейшым напрамкам беларускай дзяржаўнай сямейнай палітыкі з’яўляецца ахова мацярынства і дзяцінства. У краіне створана надзейная сістэма падтрымкі сем’яў з дзецьмі, якая ўключае эканамічныя, сацыяльныя, працоўныя гарантыі і правы. Удасканальваецца падтрымка маладых сем’яў, якая прадугледжвае ў выпадку нараджэння дзіцяці паляпшэнне жыллёвых умоў, выдзяленне бязвыплатных субсідый, выкарыстанне гнуткіх схем ільготнага крэдытавання.

Статыстычны агляд да Дня сям’і, падрыхтаваны Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь.

Падтрымка і абарона сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства з’яўляюцца важным элементам рэалізацыі Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА