30 лістапада 2021
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2021 г. №50 зацверджана Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021—2025 гады. У адпаведнасці з гэтай Дзяржаўнай праграмай у краіне ажыццяўляюцца работы па рамонце і будаўніцтве водаправодных сетак у вёсцы, бурэнне новых свідравін, устаноўка станцый абезжалезвання.
У выніку рэалізацыі Падпраграмы 5 «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021—2025 гады дзясяткі тысяч жыхароў нашай краіны атрымалі якасную пітную ваду за апошнія дзесяць гадоў. На сённяшні дзень 95,3% спажыўцоў забяспечаны пітной вадой.
Цяпер будуюцца станцыі абезжалезвання ў аграгарадках Мікелеўшчына і Стральцы, у вёсках Заполле і Галубы. У Мастоўскім раёне да сістэмы цэнтралізаванага водазабеспячэння падключаны 88,8% спажыўцоў, што складае 24 000 чалавек, з якіх 9 600 вяскоўцаў. Акрамя таго, выканана тэхнічная мадэрнізацыя ачышчальных збудаванняў з прымяненнем пясчана-жвіровых фільтраў у вёсцы Голубы, вядуцца праектна-пошукавыя работы па будаўніцтве цэнтральнай вадаправоднай сеткі ў вёсцы Кулеўшчына і тэхнічнай мадэрнізацыі ачышчальных збудаванняў каналізацыі ў аграгарадку Гудзевічы. Да канца 2021 года ў Мастоўскім раёне будзе функцыянаваць 17 станцый абезжалезвання вады.
Забяспечанасць спажыўцоў чыстай вадой у Гродзенскай вобласці складае 98,1%. Да 2025 года ў рэгіёне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 75 станцый абезжалезвання, 22 з якіх працуюць ужо.
У цэлым па краіне, да 2025 года плануецца пабудаваць каля 800 станцый абезжалезвання вады, больш за 300 водазаборных свідравін, перападключыць звыш 100 населеных пунктаў да існуючых цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння. У 2021 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю 186 станцый абезжалезвання, 132 аб’екты ўжо падключаны.
Наяўнасць чыстай пітной вады істотна павышае якасць жыцця, садзейнічае паляпшэнню здароўя і дабрабыту насельніцтва, а таксама з’яўляецца важным аспектам у дасягненні Мэт устойлівага развіцця 1, 2, 3, 6, 11 і іншых МУР.
Больш падрабязную інфармацыю па гэтай тэме можна знайсці па спасылцы: https://www.sb.by/articles/kak-pit-dat654564.html.
КАРТА САЙТА