2025-ы – год старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

2025-ы – год старшынства Рэспублікі Беларусь у органах Еўразійскага эканамічнага саюза

19 мая 2025

26–27 чэрвеня 2025 года ў Мінску пройдзе IV Еўразійскі эканамічны форум. Форум прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Галоўная тэма Форума – «Стратэгія еўразійскай інтэграцыі: вынікі і перспектывы».

Мерапрыемства арыентавана на ўдзел у ім кіраўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнесу дзяржаў-членаў ЕАЭС і трэціх краін, кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады краін ЕАЭС, а таксама кіраўнікоў і членаў урадаў трэціх краін, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, якія зацікаўлены ў развіцці ўзаемадзеяння ў рамках Саюза.

Праграма старшынства Беларусі на бягучы год у якасці асноўных напрамкаў сумеснай дзейнасці вызначыла развіццё тэхналагічнага патэнцыялу, імпартазамяшчэнне, стымуляванне ўзаемных інвестыцый, фарміраванне бясшвоўнай транспартнай прасторы, забеспячэнне бяспекі ўнутранага рынку і цыфравізацыі эканомікі. Новы імпульс патрэбен і для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ва ўсіх яго фарматах, стварэння дадатковых умоў для прасоўвання тавараў ЕАЭС на замежныя рынкі. Больш падрабязна з якімі ініцыятывамі выступіць Беларусь на Форуме можна азнаёміцца ​​па спасылцы.

КАРТА САЙТА