1

22 верасня – Сусветны дзень без аўтамабіля

Штогод з 16 па 22 верасня праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Завяршае тыдзень мабільнасці Сусветны дзень без аўтамабіля, які сёлета праходзіць пад дэвізам «Беражыце энергію». Гэты дэвіз звяртае ўвагу грамадскасці да выкідаў забруджвальных рэчываў ад мабільных крыніц, а таксама на тое, колькі рэсурсаў можна зэканоміць з дапамогай устойлівай гарадской мабільнасці.

У гэты дзень у асобных рэгіёнах Беларусі будзе прадугледжаны бясплатны праезд для вадзіцеляў. Гэтую акцыю падтрымаюць Мінск, Салігорск, Гродна, Ваўкавыск, Воранава, Слонім, Гомель, Баранавічы, Пінск і яшчэ 8 раёнаў Беларусі. У Сусветны дзень без аўтамабіля будзе прадугледжана арэнда веласіпедаў і самакатаў, арганізаваны велапрабегі квэсты, майстар-класы, конкурсы.

Па дадзеных Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь правядзенне Сусветнага дня без аўтамабіля дазваляе зэканоміць 100-200 тон вугляродных выкідаў у год.

Скарачэнне выкідаў у атмасферу ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.