10 студзеня 2019
Дату правядзення першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці – 24 студзеня – агучылі сёння на сустрэчы Пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Іааны Казана-Вішнявецкі і Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця Марыяны Шчоткінай.
Будучы форум збярэ каля 400 удзельнікаў. Да ўдзелу ў Форуме запрошаны прадстаўнікі Савета па ўстойлівым развіцці, Парламенцкай і рэгіянальных працоўных груп па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і бізнесу. Удзельнікамі мерапрыемства стануць прадстаўнікі агенцтваў сістэмы ААН і іншых міжнародных арганізацый, дыпламатычнага корпусу. Іаана Казана-Вішнявецкі паведаміла, што свой удзел у форуме ўжо пацвердзіла дырэктар Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД Мір’яна Спалярыч Эгер. Яе візіт у Беларусь стане першым краінавым візітам у нашым рэгіёне на гэтай пасадзе.
На форуме будзе праведзена ацэнка прагрэсу Рэспублікі Беларусь у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця і прэзентавана канцэпцыя Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года, праект якой праходзіць грамадскія абмеркаванні і размешчаны на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі форума абмяркуюць магчымасці для патрымання ўстойлівага эканамічнага росту, экалагічнай бяспекі, больш эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння бізнесу з уладамі і грамадствам, барацьбы са змяненнем клімату і захавання экасістэм, гендэрнай роўнасці і кнклюзіі.
КАРТА САЙТА