1

30,5 тыс. аб’ектаў сацыяльнай сферы будуць поўнасцю даступны людзям з інваліднасцю да 2025 года

У Беларусі вялікая ўвага надаецца бесперашкоднаму доступу грамадзян, у тым ліку людзей з інваліднасцю, да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Доля даступнасці аб’ектаў сацыяльнай сферы на сённяшні дзень складае 19,6%. Усяго налічваецца 22 тыс. аб’ектаў, якія поўнасцю даступны для ўсіх катэгорый людзей з інваліднасцю. Да канца 2025 года плануецца ўладкаваць яшчэ 8 тыс. аб’ектаў сацыяльнай сферы, што павысіць працэнт даступнасці да 23,4%.

Працягваецца распрацоўка аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па ўліку даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. У 2024 годзе плануецца завяршэнне фарміравання электроннай базы даступных аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, звесткі з якой будуць адбівацца на публічнай кадастравай інтэрнет-карце. Такая карта стане віртуальным гідам па горадзе для людзей з інваліднасцю. Плануецца, што аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма пачне працаваць з 1 студзеня 2025г.

Павышэнне сацыяльнай інтэграцыі і сацыяльнай мабільнасці людзей з інваліднасцю робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.