1

Аб адкрыцці нацыянальным каардынатарам па дасягненні МУР Ісачанка А.М. Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 35-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы

20 красавіка 2021 г. Нацыянальны каардынатар па дасягненню МУР Ісачанка А.М. выступіў з прывітальным словам на адкрыцці Міжнароднай анлайн-канферэнцыі, прысвечанай 35-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы, якая была арганізавана па ініцыятыве МНС і МЗС.

У сваім выступе Нацыянальны каардынатар Беларусі адзначыў, што, нягледзячы на тое, што з моманту найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы прайшло 35 гадоў, дагэтуль беларусы адчуваюць яе наступствы.

Нацыянальны каардынатар падкрэсліў, што забруджванню ў выніку выкіду радыёактыўных рэчываў падвергнулася амаль чвэрць урадлівай тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва нашай краіны; аварыя стала нацыянальным экалагічным бедствам, з наступствамі якога Рэспубліка змагаецца да цяперашняга часу.

А.М. Ісачанка звярнуў увагу, што з пачатку 90-х гадоў у краіне было рэалізавана пяць дзяржаўных праграм з агульным аб’ёмам фінансавання каля 20 млрд. даляраў ЗША; удзельная вага выдаткаў на іх выкананне штогод складае каля 3 працэнтаў бюджэту краіны. Ён праінфармаваў аб тым, што ў сакавіку гэтага года прынятая чарговая дзяржаўная праграма на найбліжэйшыя пяць гадоў, накіраваная на далейшае пераадоленне наступстваў чарнобыльскай аварыі. На яе рэалізацыю запланавана больш за 1 млрд даляраў бюджэтных сродкаў.

Нацыянальны каардынатар падзякаваў міжнародную супольнасць, асабліва ПРААН, за ўклад у аднаўленне рэгіёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, і заклікаў да актывізацыі міжнароднага чарнобыльскага супрацоўніцтва ў мэтах садзейнічання рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.