25 студзеня 2019
Учора ў Мінску ў рамках Нацыянальнага форуму ўстойлівага развіцця абвясцілі пераможцаў конкурсу “Супергероі для супермэтаў”, запушчанага ў верасні 2018 года с мэтай уцягвання моладзі ў парадак Мэтаў устойлівага развіцця.
Конкурс праходзіў з верасня па лістапад 2018 года, у ім прымалі ўдзел школьнікі і студэнты з усёй Беларусі, распавядаючы ў сваіх працах аб МУР і раскрываючы свае бачанне іх значнасці для Беларусі.
Трэцяе месца заняла праца Рэнаты Сіваковай (13 гадоў), якая навучаецца ў ДУА “Павятская яслі-сад – сярэдняя школа”. Яе супергераіня – Місіс МУР, якая ўвасабляе ўсе 17 Мэтаў. У коміксе яна накіравалася туды, дзе ёсць праблема з доступам да чыстай вады. Яна выкарыстоўвае свае сілы, дадзеныя ёй прыродай. Дапамагае жыхарам беднай вёскі справіцца з монстрам, які забруджвае ваду.
На другім месцы – праца Максіма Марозава (19 гадоў), навучэнца УА ГрДУ ім. Янкі Купалы факультэт мастацтваў і дызайну. Супергерой Максіма – Алесь Журка, малады хлопец з моднай стрыжкай ў традыцыйным касцюме супергероя. З адным нюансам – замест плашча ў Алеся Журкі – жураўліныя крылы, сімвал яднання з прыродай Беларусі. Алесь Журка дапамагае Беларусі ў дасягненні Мэты №2 (Ліквідацыя голаду), стварыўшы машыну, якая збірае ўраджай збожжа і тут жа выпякае хлеб; дае суперэфектыўныя ўрокі, дапамагаючы рэалізаваць Мэту №4 (Годная адукацыя). Супергерой таксама валодае здольнасцю навучыць любой прафесіі за 2,5 хвіліны, чым дапамагае рэалізаваць Мэту №8 (Годная праца). Чысціня вады і энергіі таксама знаходзяцца на асабістым кантролі супергероя.
Першае месца заняла праца Ганны Кавецкай (14 гадоў), якая вычуцца ў ДУА «Сярэдняя школа №210 г. Мінска”. Супергерой Ганны – дух беларускіх балот Цуравік. Ён любіць прыроду і клапоціцца пра яе, прыбіраючы смецце і чысцячы вадаёмы ад забруджванняў. У вольны час Цуравік піша кнігі пра тое, як важна берагчы нашу прыроду.
Усе пераможцы былі ўзнагароджаны падчас ўрачыстай цырымоніі на сцэне Форуму дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за яркія і ўражальныя працы!
КАРТА САЙТА