Абвешчаныя вынікі другога конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва для ўстойлівага развіцця рэгіёнаў

Пераможцамі другога конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва сталі 11 кластарных ініцыятыў і 21 сацыяльна-значная ініцыятыва, якія будуць рэалізаваныя ў 12 раёнах: Бярозаўскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці; Браслаўскі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці; Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці; Лідскі раён Гродзенскай вобласці; Барысаўскі і Маладзечанскі раёны Мінскай вобласці; Быхаўскі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
У пілотных раёнах будуць укаранёныя і рэалізаваныя наватарскія формы прадпрымальніцкай дзейнасці (стварэнне маркетплейсаў і лабараторый па вытворчасці інавацыйных прадуктаў), а сацыяльна-значныя ініцыятывы будуць адначасова развіваць бізнэс і вырашаць сацыяльныя праблемы. Гэта ініцыятывы, накіраваныя на вытворчасць прадуктаў здаровага харчавання, інавацыйныя метады вырашэння экалагічных праблем, развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва ў сферы турызму, пашырэнне даступнасці сацыяльных паслуг і магчымасцяў для працаўладкавання уразлівых груп насельніцтва.
Рэалізацыя ініцыятыў, якія перамаглі ў конкурсе, зробіць уклад у развіццё рэгіёнаў і дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура», 17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця».
2-ы Конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва прайшоў у рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. 1-ы Конкурс прайшоў у 2020-м годзе: тады пераможцамі сталі 8 кластарных і 25 сацыяльна-значных ініцыятыў – з яго вынікамі можна азнаёміцца па спасылцы.
Фота: by.undp.org