Абвешчаныя вынікі рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»

Рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон» штогод праводзіцца Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь у рамках выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» і для павышэння інфармаванасці насельніцтва пра Мэту ўстойлівага развіцця 7.
У конкурсе бяруць удзел дзеці і школьныя калектывы: гэта дапамагае ім даведацца больш пра важнасць Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Забеспячэнне ўсеагульнага доступу да недарагіх, надзейных, устойлівых і сучасных крыніц энергіі для ўсіх». У намінацыях конкурсу – асвета насельніцтва наконт эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, інфармацыйная праца ў сферы энергазберажэння ва ўстановах адукацыі, практычныя і культурна-відовішчныя мерапрыемствы па прасоўванні эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў.
З вынікамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.