Адбылася прэс-канферэнцыя «Нацыянальны вопыт Беларусі па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця ў галіне занятасці насельніцтва і матывацыі працы» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Адбылася прэс-канферэнцыя «Нацыянальны вопыт Беларусі па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця ў галіне занятасці насельніцтва і матывацыі працы»

30 кастрычніка 2019

Прэс-канферэнцыя «Нацыянальны вопыт Беларусі па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця ў галіне занятасці насельніцтва і матывацыі працы» прайшла 29 кастрычніка 2019 г. у прэс-цэнтры Дома прэсы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Дакукіна Алёна Анатольеўна – намеснік начальніка ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; Кудзевіч Таццяна Юр’еўна – намеснік старшыні камітэта-начальнік упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама; Ігнатовіч Наталля Генадзьеўна – намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама; Шаўчук Дзмітрый Аляксандравіч – кіраўнік Галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі; Чыстадарскі Аляксей Уладзіміравіч – кіраўнік аддзела інфармацыі і прасоўвання ПРААН у Беларусі.

У сваім выступе намеснік начальніка ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алена Дакукіна спынілася на інфармацыі аб тым, што за мінулы перыяд гэтага года больш за 140 тыс.чалавек звярнуліся ў службу занятасці, садзейнічанне ў працаўладкаванні аказана больш за 100 тыс. з іх. Сітуацыя на рынку працы стабільная, агульная колькасць занятых у эканоміцы застаецца практычна нязменнай. Паводле апошніх звестак, за 9 месяцаў гэтага года тэмп росту колькасці занятых у эканоміцы склаў 99,8%. Узровень беспрацоўя скараціўся: у жніўні 2019-га ён склаў 3,9 %, тады як летась – 4,8%.

«Важны аспект у працы службы занятасці – больш хуткае вяртанне беспрацоўнага на рынак працы. Сярэдні перыяд пошуку месца працы ў гэтым годзе склаў 7 месяцаў, у мінулым – 8», – адзначыла спікер. Па яе словах, у краіне расце колькасць вакансій і попыт на працоўную сілу.

На працягу ўсяго года ў агульнарэспубліканскім банку даступна больш за 80 тыс. вакансій, сярод якіх пераважаюць працоўныя прафесіі. Як паказвае практыка, грамадзяне актыўна займаюцца пошукам працы самастойна, у тым ліку шукаюць месца і ў банку дадзеных: за 9 месяцаў – больш за 12 млн.наведванняў. Беспрацоўныя могуць прайсці навучанне па больш чым 100 прафесіях, 10% з якіх-інтэграваныя (напрыклад, тынкоўшчык-маляр, плітачнік-абліцоўшчык). «Арыентуемся на навучанне беспрацоўных пад заказ пэўнага наймальніка. Гэта гарантуе ім стопрацэнтнае працаўладкаванне. За 9 месяцаў на навучанне накіравана больш за 4 тыс.чалавек. Гэта 5% ад усіх якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні», – распавяла прадстаўнік Міністэрства.

Пра тое, што ў Мінскай вобласці, сярод абласцей краіны, самы нізкі працэнт беспрацоўя, паведаміла намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскай вобласці Наталля Ігнатовіч. Узровень беспрацоўя ў гэтым рэгіёне сёння складае 0,2%. Сітуацыя на рынку працы характарызуецца павелічэннем колькасці працоўных месцаў. На аднаго беспрацоўнага ўмоўна прыпадае 12 вакансій, што ў два разы больш, чым годам раней. Найбольш запатрабаваныя прафесіі ў сельскай мясцовасці – жывёлаводы, заатэхнікі, ветэрынары, урачы, медсёстры. Дзяржсубсідыю на адкрыццё ўласнай справы атрымалі 219 чалавек, часцей гаворка ідзе пра паслугі цырульняў і бытавым абслугоўванні. Адна з формаў арганізацыі занятасці, што апраўдалі сябе ў Мінскай вобласці – перасяленне з мэтай працаўладкавання.

«Службы занятасці праводзяць працу з наймальнікамі ў іншым рэгіёне. Заключаецца трохбаковы дагавор, і беспрацоўны пераязджае ў іншы раён, дзе яму прадастаўляюць жыллё (інтэрнат, кватэру або дом) разам з членамі сям’і, уключаючы дзяцей. Толькі сёлета змянілі месца працы разам з месцам жыхарства 35 сем’яў», – падзялілася інфармацыяй Наталля Ігнатовіч.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны адказна за рэалізацыю наступных Мэтаў устойлівага развіцця:

Мэта 1. Паўсюдная ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах;

Мэта 5. Забеспячэнне гендэрнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцяў усіх жанчын і дзяўчынак;

Мэта 8. Садзейнічанне паступальнаму, усёахопнаму і ўстойліваму эканамічнаму росту, поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх;

Мэта 10. Скарачэнне няроўнасці ўнутры краін і паміж імі.

КАРТА САЙТА