11 кастрычніка 2019
9 кастрычніка ў Рагачове адбылося выязное паседжанне сектаральнай групы па эканамічных пытаннях Гомельскай рэгіянальнай групы па ўстойліваму развіццю. На паседжанні была прэзентавана стратэгія ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці і магчымасці яе рэалізацыі на мясцовым узроўні, а таксама механізмы грамадскага ўдзелу ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця на прыкладзе Рагачоўскага раёна.
Удзельнікі паседжання падзяліліся канкрэтнымі практыкамі ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця:
• вопытам стварэння крэатыўнай грамадскай прасторы «Свая палiчка» у г. Гомелі;
• магчымасцямі арганічнага земляробства на постчарнобыльскіх тэрыторыях;
• спосабамі самазанятасці людзей з інваліднасцю і пажылых людзей;
• варыянтамі моладзевага ўдзелу для ўстойлівага развіцця рэгіёну.
Гэтыя напрацоўкі прэзентавалі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, «Сацыяльныя праекты», ТАА «Адзінства», мясцовага фонду падтрымкі прадпрымальніцтва і сельскага развіцця «Эка-Інавацыя», УА «Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі», установы «Рагачоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»і Рагачоўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». У паседжанні сектаральнай групы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і зацікаўленай грамадскасці Светлагорскага, Жлобінскага, Лоеўскага, Буда-Кашалёўскага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў.
КАРТА САЙТА