Адбыўся першы беларускі форум, прысвечаны стратэгіі фарміравання лічбавай эканомікі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Адбыўся першы беларускі форум, прысвечаны стратэгіі фарміравання лічбавай эканомікі

18 чэрвеня 2021

3 чэрвеня 2021 года на пляцоўцы ХХVII Міжнароднай спецыялізаванай выставы ТІБО-2021 адбыўся форум «Лічбавая эканоміка». Мэтай форуму было стварэнне шматфункцыянальнай камунікацыйнай і прэзентацыйнай пляцоўкі для ўкаранення лічбавых працэсаў у працу прадпрыемстваў і кампаній ва ўсіх сферах.

На форуме абмеркавалі Дзяржаўную праграму «Лічбавае развіццё Беларусі на 2021-2025 гады», нацыянальную сістэму электроннай аховы здароўя, лічбавую трансфармацыю падатковых органаў, прыярытэты цыфравізацыі аграпрамысловага комплексу, стварэнне адзінай інфармацыйнай платформы транспартнай дзейнасці і лічбавізацыю сфер культуры і адукацыі.

Паводле дзяржаўнай прашраммы «Лічбавае развіццё Беларусі на 2021-2025 гады» плануецца сфармаваць адзіную архітэктуру дзяржаўных дадзеных і палітыкі кіравання імі. Большасць дзяржаўных функцый і бізнэс-працэсаў арганізацый будуць пераведзеныя ў электронную форму. Гэта дазволіць павялічыць прадукцыйнасць працы, павысіць якасць прадукцыі і пашырыць рынкі збыту.

Больш падрабязна пра выступленні на форуме можна пачытаць на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

КАРТА САЙТА