Адкрыты прыём заявак на ўдзел у 7 наборы лідэрскай платформы «Каманда будучыні»

Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Рух наперад» праводзяць сёмы набор на ўдзел у праекце Лідэрская платформа «Каманда будучыні».
Лідэрская платформа «Каманда будучыні» — гэта праект па пошуку, прасоўванні і навучанні маладых лідэраў Беларусі (ад 18 да 35 гадоў) тэарэтычным і практычным навыкам у сферы лідэрства і дзяржаўнага кіравання.
Праграма праекта сёмага набору будзе ўключаць правядзенне шэрагу дыялогавых пляцовак, экскурсій у дзяржаўныя структуры і аб’екты, трэнінгаў па майстэрстве публічных выступленняў, развіццю лідэрскіх якасцей і тэхналогіях міжасобасных камунікацый.
Прыняць удзел у праекце можна, даслаўшы заяўку на электронную пошту kbmpns@gmail.com з 26 сакавіка па 12 красавіка 2024 года.
Правядзенне лідэрскай платформы «Каманда будучыні» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.