Адобрана стратэгія ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года

На пасяджэнні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў была адобраная Стратэгія ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года. Азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.
Пры фарміраванні Стратэгіі прыярытэтным было стымуляванне прадпрымальніцкай актыўнасці, павышэнне дабрабыту мясцовых жыхароў, стварэнне сучасных вытворчасцяў і павелічэнне колькасці працоўных месцаў. Стратэгія павінна стаць асновай для распрацоўкі абласных і раённых прагнозных і праграмных дакументаў на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектывы.
У раёнах Магілёўскай вобласці распрацоўваюцца і прымаюцца свае стратэгіі ўстойлівага развіцця, планы дзеянняў па ўстойлівай энергіі і клімату, планы мясцовага эканамічнага росту, пашпарты тэрытарыяльна арыентаванага развіцця.
Інфармацыя аб працэсе распрацоўкі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці даступная на сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.