Адукацыйны стрым па Мэтам устойлівага развіцця прайшоў у НДЦ «Зубраня»

22-24 мая 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» для навучэнцаў IV адкрытага злёту педагагічных класаў быў арганізаваны АУР стрым «МУР — дасягнем разам!».
Удзельнікі злёту пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення канцэпцыі ўстойлівага развіцця, зместам Мэт устойлівага развіцця, абмеркавалі пазіцыі Рэспублікі Беларусь у глабальным рэйтынгу па дасягненні МУР.
Правядзенне АУР стрыму «МУР – дасягнем разам!» накіравана на папулярызацыю ў Рэспубліцы Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб адукацыйным стрыме можна азнаёміцца па спасылцы.