Афіцыйны запуск распрацоўкі Еўразійскай хартыі запланаваны на верасень 2026 года

18 жніўня 2026 года адбыўся круглы стол, прысвечаны абмеркаванню распрацоўкі будучай Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, ініцыяванай Беларуссю.

У рамках мерапрыемства Пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў праінфармаваў, што ў верасні 2026 года, у рамках тыдня высокага ўзроўню 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, плануецца правядзенне міністэрскай сустрэчы для афіцыйнага запуску перагаворнага працэсу па распрацоўцы Еўразійскай хартыі. Запрашэнні дзяржавам Еўразіі, якія выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле, ужо накіраваны. Пасля афіцыйнага старту мяркуецца арганізацыя серыі перагаворных раундаў.

Узгоднены праект Еўразійскай хартыі плануецца вынесці на Саміт еўразійскіх лідэраў, папярэдне намечаны на кастрычнік — лістапад 2027 года ў Мінску. На разгляд Саміту будзе прадстаўлены канчатковы ўзгоднены тэкст дакумэнту.

Прадугледжваецца, што Еўразійская хартыя стане своечасовым адказам на сучасныя выклікі і пагрозы рэгіянальнай і глабальнай бяспецы. Фарміраванне хартыі ў рамках адкрытага, празрыстага і інклюзіўнага працэсу дасць усім зацікаўленым дзяржавам Еўразіі магчымасць удзельнічаць у вызначэнні будучага кантынента.

Беларусь мае намер зрабіць усё магчымае, каб хартыя стала не фармальнай дэкларацыяй, а практычным кіраўніцтвам да дзеяння — маніфестам новага шматпалярнага свету, здольным перазагрузіць архітэктуру бяспекі на ўсёй еўразійскай прасторы. Дакумент таксама закліканы закласці падмурак для стабільнасці, узаемапаважлівага дыялогу, справядлівага супрацоўніцтва і ўстойлівага развіцця ўсёй планеты.

Рэалізацыя ініцыятывы будзе садзейнічаць пашырэнню міжнароднага партнёрства і павышэнню ўстойлівасці глабальных інстытутаў, а таксама рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Крыніца інфармацыі