1

Акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у Беларусі

З 9 па 16 красавіка 2022 года ў Беларусі праходзіць акцыя «Тыдзень лесу». Для яе правядзення падрыхтавана больш як 2 тыс. аб’ектаў і плануецца высадзіць маладыя насаджэнні на плошчы амаль 28 тыс. гектараў.

«Тыдзень лесу» ў Беларусі праводзіцца з 2008 года. У 2021 годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек. Каб стаць удзельнікам акцыі «Тыдня лесу», неабходна звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром, абазначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы зялёных насаджэнняў.

Правядзенне акцыі «Тыдзень лесу» робіць важны ўклад у захаванне лясных рэсурсаў, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб акцыі можна азнаёміцца па спасылцы: http://www.mlh.by/press-service/news/?ELEMENT_CODE=8038.