10 жніўня 2021
У Магілёве, Гродна і Гомелі прайшлі семінары на тэму «Актуальныя пытанні ўцягвання грамадскасці ў прыняцце экалагічна значных рашэнняў пры планаванні гаспадарчай дзейнасці».
Асноўная мэта семінараў — прыцягненне грамадскасці да прыняцце экалагічна значных рашэнняў для рэалізацыі свайго экалагічнага патэнцыялу, што спрыяе рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Семінары былі арганізаваны і праведзены Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы праекту «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Мінпрыроды.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб праведзеных і планаваных семінарах можна азнаёміцца па спасылцы https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/v-trex-oblastnyx-tsentrax-belarusi-sostojalis-regionalnye-seminary-aktualnye-voprosy-vovlechenija-3829/.
КАРТА САЙТА