Актывізацыя навуковых даследаванняў – крок да дасягнення МУР 9

Адной з задач Мэты ўстойлівага развіцця 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура» з’яўляецца актывізацыя навуковых даследаванняў, нарошчванне тэхналагічнага патэнцыялу прамысловых сектараў, у тым ліку шляхам стымулявання да 2030 года інавацыйнай дзейнасці і значнага павелічэння колькасці работнікаў у сферы НДВКР.
У Дзень беларускай навукі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была прадстаўленая выстава вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Сярод інавацыйных распрацовак навукоўцаў – электратранспарт, рабатызаваная вытворчасць, абсталяванне для 3D-друку.
У рамках работы выставы вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці былі прэзентаваныя прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у 2021 годзе. Гэта лічбавыя інфармацыйныя тэхналогіі, медыка-біялагічныя распрацоўкі, энергетыка, машынабудаванне, развіццё аграпрамысловых тэхналогій і бяспека чалавека і дзяржавы.
Відэа выступленняў прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі можна паглядзець па спасылцы.