Аналітычная справаздача аб ходзе рэалізацыі НСУР-2035 падрыхтавана ў Беларусі

ДНУ «Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь» падрыхтавана Аналітычная справаздача «НСУР-2035 у лічбах: вынікі рэалізацыі прыярытэтаў устойлівага развіцця».
Справаздача ўключае аналіз ступені дасягнення індыкатараў, якія характарызуюць дынаміку ўстойлівага развіцця краіны, адлюстраваных у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.
У аснову аналізу пакладзены наступныя падыходы:
- ацэнка ключавых напрамкаў доўгатэрміновага ўстойлівага развіцця з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў і з улікам змены геапалітычнай сітуацыі;
- ацэнка адпаведнасці мэт і задач, якія змяшчаюцца ў падраздзелах НСУР-2035, Мэтам устойлівага развіцця;
- аналіз ступені дасягнення паказчыкаў, якія характарызуюць дынаміку працэсаў, адлюстраваных у падраздзелах НСУР-2035, з мэтай устанаўлення прагрэсу ў кожнай сферы.