Анлайн-канферэнцыя, прысвечаная Закону аб правах людзей з інваліднасцю і бізнэсу, пройдзе ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Анлайн-канферэнцыя, прысвечаная Закону аб правах людзей з інваліднасцю і бізнэсу, пройдзе ў Беларусі

7 снежня 2020

8 снежня адбудзецца анлайн-канферэнцыя «Як прыняцце Закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» можа паўплываць на бізнэс у Беларусі: вынікі ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння». Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя.

Зараз у Беларусі падрыхтаваны праект Закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які накіраваны на прывядзенне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з Канвенцыяй ААН аб правах людзей з інваліднасцю. Для ацэнкі магчымага ўздзеяння законапраекта на ўмовы вядзення бізнэсу ў краіне праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» правёў пілотную працэдуру ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праекта Закона, якой прысвяцілі канферэнцыю.

Асновай для праекта Закона сталі два дзеючых закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь», «Аб папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў». Новыя артыкулы закранаюць наступныя пытанні: правы людзей з інваліднасцю; недапушчальнасць дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці; гарантыі правоў людзей з інваліднасцю ва ўмовах надзвычайных сітуацый; сродкі камунікацыі; асветна-выхаваўчая праца; аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю; стварэнне цэнтраў рэабілітацыі, абілітацыі людзей з інваліднасцю. Больш падрабязна аб новым праекце Закона можна пачытаць на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

КАРТА САЙТА