1

Анлайн кансультацыя для заяўнікаў Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР

21 мая 2024 г. у 11.00 запрашаем прыняць удзел у анлайн кансультацыі для заяўнікаў Конкурсу пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця. Конкурс праходзіць з 1 па 31 траўня 2024 г.

Пры правядзенні кансультацыі будуць прадстаўлены:

  • агляд асноўных пытанняў, якія паступілі ад заяўнікаў;
  • адказы на пытанні ўдзельнікаў анлайн кансультацыі.

Вы можаце загадзя даслаць свае пытанні на электронны адрас pilot.initsiativa@gmail.com.

Падключэнне ў ZOOM даступна па спасылцы.
Ідэнтыфікатар: 819 3969 6902
Код: 387981

Пра праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця» можна даведацца па спасылцы.