Апублікаваны даклад ААН аб Мэтах устойлівага развіцця

7 ліпеня 2026 года апублікаваны новы даклад ААН аб Мэтах устойлівага развіцця на 2026 год.
Даклад аб МУР — адзіная афіцыйная справаздача ААН, якая адсочвае глабальны прагрэс у рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года і служыць ключавым рэсурсам для распрацоўкі рэкамендацый і рашэнняў, накіраваных на дасягненне МУР.
Штогадовы даклад рыхтуецца Дэпартаментам ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях у супрацоўніцтве з усёй статыстычнай сістэмай ААН на аснове актуальных даных з больш як 200 краін і тэрыторый.
Згодна з дакладам, 36% задач МУР выконваюцца ў тэрмін або дэманструюць умераны прагрэс, 49% рухаюцца нязначна, а 15% знаходзяцца ў стане рэгрэсу ў параўнанні з базавымі паказчыкамі 2015 года.
У дакуменце падкрэсліваецца, што МУР застаюцца агульным глабальным планам забеспячэння міру, росквіту і ўстойлівага развіцця і павінны быць у тэрміновым парадку вернуты ў цэнтр міжнароднага працэсу прыняцця рашэнняў. Сярод прыярытэтных дзеянняў, неабходных для паскарэння прагрэсу выдзелены:
- павелічэнне інвестыцый;
- умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва;
- пашырэнне доступу да тэхналогій і даных;
- паскарэнне энергетычнага пераходу;
- павышэнне гендэрнай роўнасці;
- аднаўленне абавязацельстваў па забеспячэнні міру.
У дакладзе акцэнтуецца, што рашэнні, якія прымаюцца ў бліжэйшыя чатыры гады, вызначаць не толькі магчымасць дасягнення Мэт да 2030 года, але і доўгатэрміновы дабрабыт людзей і планеты для будучых пакаленняў.