Апублікаваны дапаможнік для малога бізнэсу па выкарыстанні лічбавых рашэнняў

Дапаможнік для малога і сярэдняга бізнэсу па выкарыстанні лічбавых рашэнняў, які распрацаваны Праграмай развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь, закліканы аказаць дапамогу прадпрымальнікам удасканаліць і аптымізаваць бізнэс-задачы праз лічбавыя рашэнні. Спампаваць дапаможнік можна па спасылцы.
Дапаможнік складаецца з 5 раздзелаў, змяшчае 31 артыкул (кейс) і спасылкі на дадатковыя матэрыялы. З дапамогай сітуацыйных задач, якія прыведзеныя ў дапаможніку, можна удасканаліць і аптымізаваць бізнэс-задачы, з мінімальнымі ўкладаннямі выйсці на новыя рынкі, знайсці кліентаў з дапамогай анлайн-інструментаў, стварыць сайт, палепшыць працу з сацыяльнымі сеткамі, перайсці на выдалены дакументаабарот або выдаленую працу, укараніць электронны запіс, эфектыўна працаваць ўсёй камандай, асвоіць новыя анлайн-пляцоўкі для навучання супрацоўнікаў.
Цыфравізацыя бізнэсу ўносіць ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 9 «Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура» і іншых. Акрамя гэтага, пераход да лічбавых тэхналогій, інавацыйныя рашэнні і аўтаматызаваныя бізнэс-працэсы асабліва важныя для пераадолення наступстваў пандэміі COVID-19.