Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады абмяркуюць на VI Усебеларускім народным сходзе - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады абмяркуюць на VI Усебеларускім народным сходзе

29 студзеня 2021

У рамках працы VI Усебеларускага народнага сходу будуць прэзентаваныя і абмеркаваныя Асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025. Асноўныя палажэнні праекта Праграмы размешчаныя на сайце Усебеларускага народнага сходу.

Акцэнт у праекце Праграмы зроблены на развіццё рэгіёнаў: важна раскрыць патэнцыял, кампетэнцыі, канкурэнтныя перавагі кожнай тэрыторыі, каб знайсці новыя напрамкі, якія стануць драйверамі развіцця.

Згодна з праектам Праграмы, дзяржава працягне захоўваць сацыяльную накіраванасць. Асноўная ўвага будзе нададзеная даходам насельніцтва, цэнам, занятасці, даступнасці жылля і высокатэхналагічных паслуг у медыцыне і адукацыі. Развіццё індустрыяльнага патэнцыялу ў традыцыйных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі працягнецца на новай тэхналагічнай базе і лічбавай аснове. Таксама будуць фарміравацца новыя высокатэхналагічныя галіны і прадпрыемствы.

КАРТА САЙТА