9 лістапада 2023
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў адным з заснавальнікаў новай Універсітэцкай сеткі навукова-даследчага супрацоўніцтва iUNRC – унікальнай пляцоўкі для камунікацый паміж экспертамі, вучонымі розных краін, накіраванай на стварэнне сучаснай платформы глабальнага супрацоўніцтва і падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўмовах інфармацыйнай эпохі.
Удзельнікамі сеткі сталі кіраўнікі ВНУ з 12 краін: Беларусі, Кітая, Аргенціны, Брунея, Малайзіі, Марока, Малдовы, Манголіі, Узбекістана, Чарнагорыі, Эфіопіі і ПАР. Прыярытэтнымі напрамкамі ўзаемадзеяння вызначаны: вобласць вялікіх даных для ўстойлівага развіцця, адказнае спажыванне і вытворчасць, прамысловасць, інавацыі і інфраструктура, змяненне клімату, лічбавая трансфармацыя адукацыі, ельская гаспадарка, ахова здароўя і дабрабыт, ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў і антыкрызіснае кіраванне, устойлівая, адказная і экалагічная здабыча мінеральных рэсурсаў, гуманітарныя і сацыяльныя навукі, спадчына, гісторыя і ўстойлівае развіццё тэрыторый.
Узаемадзеянне ВНУ ў рамках Універсітэцкай сеткі iUNRC будзе садзейнічаць міжнароднаму абмену перадавой інфармацыяй і рэсурсамі, удасканаленню навучання ў эпоху штучнага інтэлекту, што ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб ініцыятыве можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА