1

Беларусь далучаецца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці

Міжнародная ініцыятыва пад назвай Еўрапейскі тыдзень мабільнасці ўпершыню стартаваў у 2002 годзе. Галоўная мэта акцыі — нагадаць насельніцтву аб экалагічнай бяспецы і важнасці ўкладу кожнага чалавека ў справу аховы прыроды.

З 16 па 22 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь будуць праходзіць квэсты, акцыі, майстар-класы, конкурсы, велапрабегі, тэматычныя экскурсіі. Завершыцца тыдзень мабільнасці экалагічнай акцыяй «Дзень без аўтамабіля «Беларусь за чыстае паветра!», які пройдзе 22 верасня 2022 года.

Інфармацыя пра Тыдзень мабільнасці і гарадскую экалагічную акцыю «Дзень без аўтамабіля «Беларусь за чыстае паветра» у відэа фармаце даступная па спасылцы.

Скарачэнне выкідаў у атмасферу ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.