Беларусь далучылася да Дэкларацыі па лясах і землекарыстанні

10 лістапада 2021 года падчас Адноўленага сегмента высокага ўзроўню 26-й сесія Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP26), Рэспубліка Беларусь далучылася да Дэкларацыі па лясах і землекарыстанні, накіраванай на прадухіленне страты лясоў.
Рэспубліка Беларусь падзяляе прынцыпы, накіраваныя на прадухіленне страты лясоў у свеце і мае вялікі рэгіянальны патэнцыял у галіне паглынання вуглякіслага газу, паколькі 40% тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі, якія паглынаюць трэць усіх выкідаў СО2.
Асноўную долю ў энергабалансе краіны займае прыродны газ, доля аднаўляльных крыніц энергіі складае больш як 9%, вядуцца работы па аднаўленню асушаных тарфянікаў, а таксама плануецца рэалізацыя праектаў па забалочванню яшчэ 1,5 млн. г. З уводам у эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі выкіды парніковых газаў будуць зніжаны на 8%.
Дэкларацыя па лясах і землекарыстанні садзейнічае прадаўжэнню міжнароднага супрацоўніцтва па кіраванню ляснымі рэсурсамі, павышэнню прыярытэтнасці лясной праблематыкі ў агульным парадку дня ААН. Далучэнне да Дэкларацыі робіць уклад у рэалізацыю Позвы-2030, а таксама дасягненне Рэспублікай Беларусь 7,13,15,17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб далучэнні да Дэкларацыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/belarus-prisoedinilas-k-deklaratsii-glazgo-po-lesam-i-zemlepolzovaniju-3930/.