1

Беларусь далучылася да кітайскай ініцыятывы ў галіне лічбавай эканомікі і «зялёнага» развіцця

18 кастрычніка 2023 года падчас III Форума міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях» у Пекіне Рэспубліка Беларусь падтрымала і далучылася да Рамачнай ініцыятывы па міжнароднаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву ў галіне лічбавай эканомікі і «зялёнага» развіцця.

Гэта ініцыятыва накіравана на стварэнне паміж краінамі – удзельніцамі адкрытага і бяспечнага асяроддзя, спрашчэнне працэдур гандлю, пераадоленне лічбавага разрыву. Яна складаецца з чатырох частак: эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва ў лічбавай сферы, супрацоўніцтва ў галіне «зялёнага» развіцця, нарошчванне патэнцыялу, рэалізацыя і перспектывы развіцця.

Рамачная ініцыятыва прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў па нарошчванні патэнцыялу, павышэнне кампетэнцыі і азнаямленне з найноўшымі дасягненнямі ў лічбавых і «зялёных» галінах, што ўнясе важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.