1

Беларусь і Азербайджан будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы ўстойлівага развіцця

25-26 кастрычніка Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР у Беларусі Марыяна Шчоткіна прадставіла вопыт Беларусі ў сферы ўстойлівага развіцця на Бакінскім форуме па ўстойлівым развіцці.

Марыяна Шчоткіна высттупіла на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Бакінскага форуму па ўстойліваму развіццю, праінфармавала аб працы, якая праводзіцца ў Беларусі па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця, а таксама адзначыла важнасць абмену інфармацыяй і вопытам паміж краінамі па пытаннях дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця.

Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР падзялілася высновамі, атрыманымі ў выніку правядзення Форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР, які прайшоў у лютым 2018 года, а таксама парламенцкіх слуханнях па Мэтах.

Акрамя таго, у рамках форуму адбылася афіцыйная сустрэча паміж Намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Марыянай Шчоткінай і намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана, старшынёй Нацыянальнай каардынацыйнай рады па ўстойлівым развіцці Алі Ахмедавым.

На сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва з асаблівым акцэнтам на ўзаемадзеянні ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця і ўзмацненні партнёрства ў гэтай галіне. 

Прадстаўнік азербайджанскага боку высока ацаніў прагрэс Беларусі ў фарміраванні нацыянальнай платформы для маніторынгу рэалізацыі МУР, укараненні глабальных індыкатараў ў нацыянальную сістэму статыстычнай справаздачнасці і вопыт выпрацоўкі статыстычных паказчыкаў. 

Гэты вопыт асабліва цікавы Азербайджану. Бакі дамовіліся супрацоўнічаць на ўзроўні саветаў і абмену вопытам у дасягненні МУР і праводзіць сумесныя мерапрыемствы.