Беларусь падрыхтавала даклад аб абыходжанні з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларусь падрыхтавала даклад аб абыходжанні з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі

16 жніўня 2024

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў Восьмы нацыянальны даклад Рэспублікі Беларусь аб выкананні Аб’яднанай канвенцыі аб бяспецы абыходжання з адпрацаваным палівам і бяспецы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.

У дакладзе адлюстравана інфармацыя аб намаганнях Рэспублікі Беларусь па выкананні кожнага з абавязацельстваў, адзначаных у ходзе разгляду сёмага Нацыянальнага даклада Рэспублікі Беларусь аб выкананні Аб’яднанай канвенцыі. У дакладзе таксама разглядаюцца палітыка ў галіне абыходжання з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі, практыка абыходжання з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі, а таксама крытэрыі, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння і класіфікацыі радыеактыўных адходаў.

Забеспячэнне бяспекі абыходжання з адпрацаваным палівам і радыеактыўнымі адходамі ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 12, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА