3 мая 2021
Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у рабоце 69 сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) у Жэневе, якая прайшла ў красавіку 2021 г.
У рамках галоўнай тэмы сесіі – «Садзейнічанне развіццю цыркулярнай эканомікі і ўстойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў» – удзельнікі Сесіі разгледзелі комплекс мер, якія прымаюцца ўрадамі і іншымі зацікаўленымі бакамі ў мэтах прасоўвання прынцыпаў эканомікі «замкнёнага цыклу» і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў для павышэння ўзроўню дабрабыту пры адначасовым зніжэнні нагрузкі на навакольнае асяроддзе. Павышаная ўвага была ўдзелена задачам, звязаных з пераадоленнем крызісу, што быў выкліканы пандэміяй COVID-19.
Беларусь падтрымала ініцыятыву ЕЭК ААН па прасоўванні цыркулярнай эканомікі. У сакратарыят Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН былі перададзеныя беларускія добраахвотныя абавязацельствы па развіцці цыркулярнай эканомікі.
Цыркулярная эканоміка як мадэль развіцця вызначана ў якасці аднаго з прыярытэтаў у Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.
Укараненне цыркулярнай эканомікі накіравана на дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8 «Годная праца і эканамічны рост», 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», 13 «Барацьба са змяненнем клімату» і інш.
КАРТА САЙТА