5 ліпеня 2024
Міжнародны саюз электрасувязі апублікаваў Індэкс развіцця ІКТ (IDI) за 2024 год, які ацэньвае прагрэс у напрамку ўніверсальных і значных злучэнняў – стварэнне для кожнага магчымасці выходзіць у Інтэрнэт у аптымальных умовах па даступнай цане ў любым месцы і ў любы час.
У 2024 годзе IDI Беларусі вырас з 86,9% да 88,5%. Краіна палепшыла свае пазіцыі па сямі паказчыках з дзевяці, пры гэтым па двух паказчыках атрымала максімальнае значэнне.
Згодна з Індэксам, у Беларусі 89,5% насельніцтва маюць доступ у Інтэрнэт і карыстаюцца Інтэрнэтам, пакрыццё 3G і 4G/LTE сеткамі складае 98,8%, 97% насельніцтва маюць мабільны тэлефон. Сярэдні трафік мабільнага шырокапалоснага інтэрнэту на адну падпіску складае 143,5 ГБ, а фіксаванага шырокапалоснага – 1 502,1 ГБ. Беларусь паказвае нізкі кошт доступу да мабільнай сувязі і шырокапалоснага (% ВНД на душу насельніцтва): кошты на кошык мабільнай сувязі і галасавой сувязі складаюць 1,6%, а на фіксаваны шырокапалосны інтэрнэт – 0,7%.
Стварэнне ўмоў для максімальнага ахопу насельніцтва доступам да ІКТ уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА