Беларусь паслядоўна рэалізуе ўсе Мэты ўстойлівага развіцця ў сферы ІКТ - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларусь паслядоўна рэалізуе ўсе Мэты ўстойлівага развіцця ў сферы ІКТ

3 чэрвеня 2023

25 мая 2023 года ў анлайн фармаце прайшло пасяджэнне Міністраў, адказных за інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі краін Руху недалучэння, па тэме «Развіццё інфраструктуры ІКТ у кантэксце ўкаранення Мэт устойлівага развіцця». Пасяджэнне – пляцоўка для абмену думкамі па задачах праграмы супрацоўніцтва ў галіне ІКТ і для далейшага абмеркавання мер па эфектыўнай рэалізацыі Выніковага дакумента Бакінскага саміту Руху недалучэння.

Вопыт Беларусі ў сферы ІКТ накіраваны на стварэнне камфортнага і бяспечнага асяроддзя жыцця грамадзян, а таксама скарачэнне лічбавага разрыву паміж развітымі краінамі і краінамі ў стадыі развіцця. Паводле даных за 2022 год, колькасць абанентаў бесправаднога шырокапалоснага доступу да сеткі Інтэрнэт склала больш як 9 млн., агульная колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі ў рэспубліцы набліжаецца да 12 млн., сотавай рухомай электрасувязі другога і трэцяга пакалення ахоплена каля 99 працэнтаў тэрыторыі Беларусі. паслугамі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення да 98% і інш.

Поўная інфармацыя аб індыкатарах ІКТ Мэт устойлівага развіцця даступная па спасылцы.

Распаўсюджанне ІКТ і развіццё інфармацыйнай інфраструктуры ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА