Беларусь прадставіла даклад аб рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю і іх сацыяльнай інтэграцыі

20 – 21 жніўня 2024 г. на 31-й сесіі Камітэта па правах інвалідаў ААН у Жэневе беларуская дэлегацыя прадставіла Нацыянальны даклад аб рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю і іх сацыяльнай інтэграцыі ў рамках ажыццяўлення палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў.
У ходзе актыўнага дыялога Рэспубліка Беларусь абазначыла дасягненні па рэалізацыі Канвенцыі і далейшыя перспектывы для нарошчвання нацыянальных намаганняў у справе рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю і іх сацыяльнай інтэграцыі.
Нацыянальны даклад быў прадстаўлены намеснікам Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марынай Арцёменкай. У выступленні яна адзначыла, што Беларусь прыкладае сур’ёзныя намаганні па выкананні агульных прынцыпаў і абавязацельстваў Канвенцыі і дасягнула канкрэтных вынікаў па інтэграцыі людзей з інваліднасцю ў грамадства.. Сярод прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца стварэнне даступнага асяроддзя, паляпшэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю, падтрымка сем’яў, забеспячэнне роўных магчымасцей для ажыццяўлення правоў і свабод. Асноўным стратэгічным дакументам па рэалізацыі краінай палажэнняў Канвенцыі з’яўляецца Нацыянальны план дзеянняў, які змяшчае канкрэтныя меры па забеспячэнні дастойных умоў жыцця для людзей з інваліднасцю.
Інтарэсы грамадскіх аб’яднанняў людзей з інваліднасцю прадставіў старшыня Цэнтральнага праўлення Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» Сяргей Скурановіч. Ён падкрэсліў, што выбудаваная ў краіне дзяржаўная палітыка ў адносінах да рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў людзей з інваліднасцю цесна ўзаемадзейнічае з грамадскімі аб’яднаннямі і максімальна задавальняе іх патрэбнасцям у галіне адукацыі, побыту, аховы здароўя, працаўладкавання, творчасці і спорту.
Стварэнне ўмоў для забеспячэння роўных правоў і магчымасцей для ўсіх грамадзян уносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.
Крыніцы інфармацыі: