1

Беларусь прыняла ўдзел у 61-ай сесіі Камісіі сацыяльнага развіцця

З 6 па 15 лютага 2023 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку праходзіць 61-я сесія Камісіі сацыяльнага развіцця. Выступаючы на сесіі, Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Ірына Касцевіч, адзначыла, што Беларусь вытрымала выпрабаванне пандэміяй COVID-19 без масавых звальненняў і зніжэння даходаў насельніцтва. У 2020 годзе ў мэтах мінімізацыі ўплыву пандэміі ў краіне быў прыняты шэраг сістэмных мер, у прыватнасці прадастаўленне даплат да мінімальнай заработнай платы, ільгот і прэферэнцый па падатковых і маёмасных адносінах, выкарыстанне новых гнуткіх форм занятасці. Прынятыя меры далі станоўчы эфект.

Палітыка дзяржавы накіравана на папярэджанне беспрацоўя, захаванне працоўных месцаў і носіць сістэмны, комплексны і адрасны характар. Асаблівая ўвага надаецца падтрымцы грамадзян, моладзі, людзей, якія доўга не працуюць, з інваліднасцю. На дадзены момант рынак працы Беларусі характарызуецца невысокім узроўнем беспрацоўя — 3,5%.

Поўнае выступленне ў відэа-фармаце даступна па спасылцы.