Беларусь прыняла ўдзел у 67-й сесія Камісіі па становішчы жанчын - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Беларусь прыняла ўдзел у 67-й сесія Камісіі па становішчы жанчын

11 сакавіка 2023

З 6 па 17 сакавіка 2023 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку праходзіць 67-я сесія Камісіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па становішчы жанчын. Агульная дыскусія прысвечана тэме «Выкарыстанне наватарства, вынікаў тэхнічнага прагрэсу і адукацыі ў лічбавую эпоху для дасягнення гендэрнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцей усіх жанчын і дзяўчынак».

Выступаючы на сесіі, начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка адзначыла, што Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем развіцця, займаючы 60-е месца сярод 191 дзяржавы па індэксу чалавечага развіцця. У Глабальным індэксе гендэрнага разрыву 2022 года (Global Gender Gap Report 2022) Беларусь размясцілася на 36-м радку рэйтынгу сярод 146 дзяржаў. Пры гэтым па крытэры «эканамічны ўдзел і магчымасці» краіна заняла 4-е месца.

Высокіх пазіцый у міжнародных рэйтынгах Беларусь дасягнула дзякуючы мерам, што прымаюцца па забеспячэнні гендэрнай роўнасці. На пастаяннай аснове функцыянуе Нацыянальны савет па гендэрнай палітыцы, выконваецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці. Гэтыя пытанні таксама застаюцца ў парадку дня работы Нацыянальнай архітэктуры па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі.

Больш інфармацыі па гэтым пытанні можна знайсці па спасылцы.

КАРТА САЙТА