18 снежня 2024
11–12 снежня 2024 г. у Ніжнім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя) праходзіў Міжнародным форуме ўстойлівага развіцця «СО.ЗНАНИЕ», накіраваны на выпрацоўку сумесных рашэнняў для пераходу да новай мадэлі ўстойлівага эканамічнага развіцця.
Дзелавая праграма форуму ўключала 30 сесій па абмеркаванні пытанняў міжнароднай кааперацыі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця на глабальным узроўні.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама бізнес колаў і акадэмічнага асяроддзя.
У ходзе сесіі «Узаемны ўплыў лічбавых тэхналогій і ўстойлівага развіцця» намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Прыходзька падзяліўся вопытам Беларусі ў лічбавізацыі экалагічнай сферы.
«З мэтай далейшага ўмацавання лічбавага суверэнітэту і забеспячэння лідарства ў гэтай сферы ў Беларусі распрацоўваецца Стратэгія лічбавага развіцця краіны на 2026-2030 гады. Адным з ключавых элементаў стратэгіі з’яўляецца завяршэнне цыфравізацыі экалагічных працэсаў і, у першую чаргу, у галіне кіравання экалагічнымі рызыкамі, – падкрэсліў намеснік Міністра. – Гэта ўкараненне глыбокага і ўсебаковага аналізу, прагназавання, маніторынгу стану прыродных і антрапагенных аб’ектаў. Лічбавыя тэхналогіі даюць унікальныя інструменты для ўдасканалення маніторынгу і аналізу экалагічных дадзеных».
У рамках форуму таксама адбыўся шэраг сустрэч па пашырэнні напрамкаў узаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Ніжагародскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, у тым ліку ў сферах дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, абыходжання з адходамі, будаўніцтва і эксплуатацыі ачышчальных збудаванняў, падрыхтоўкі кадраў і іншых. Па выніках сустрэч прынята рашэнне распрацаваць Дарожную карту, у якую будуць уключаны напрамкі, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Правядзенне Міжнароднага форуму ўстойлівага развіцця «СО.ЗНАНИЕ» унясе ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА