22 красавіка 2024
17-18 красавіка 2024 г. у Маскве праходзіла нарада спецыялістаў статыстычных службаў краін СНД па статыстыцы для Мэт устойлівага развіцця.
Нарада з’яўляецца платформай для абмену досведам краін, перадавой міжнароднай практыкай, дэманстрацыі інавацыйных рашэнняў у галіне дасягнення МУР, а таксама вызначэння прыярытэтаў для будучай працы і развіцця статыстычнага патэнцыялу ў гэтай галіне.
У ходзе работы Сесіі «Маніторынг МУР – імпульс да развіцця нацыянальных статыстычных сістэм» з дакладам «Павышэнне даступнасці даных для маніторынгу дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь» выступілі першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Алена Кухарэвіч і начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Іна Канашонак. У выступленні было адзначана, што ў Беларусі функцыянуе эфектыўная сістэма кіравання працэсам дасягнення МУР. Усе паказчыкі МУР інтэграваныя ў галіновыя і рэгіянальныя стратэгіі, дзяржаўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Цяпер даступнасць даных аб МУР складае больш як 90%. Працягваецца работа па пашырэнні пераліку паказчыкаў з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій.
У рамках сесіі «Традыцыйныя і альтэрнатыўныя крыніцы дадзеных для маніторынгу МУР» выступіла начальнік Галоўнага ўпраўлення дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Ірына Бічан, прадставіўшы інфармацыю аб дэзагрэгацыі паказчыкаў дасягнення МУР на аснове перапісу насельніцтва.
У ходзе работы сесіі «Распаўсюджванне і візуалізацыя інфармацыі аб МУР» з дакладам на тэму «Нацыянальны вопыт лакалізацыі МУР у Рэспубліцы Беларусь: Платформа рэгіянальных даных па ўстойліваму развіццю» выступіла начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і распаўсюджвання статыстычнай інфармацыі Алена Кандраценка. Для ўдзельнікаў семінара былі прадстаўлены магчымасці Рэгіянальнай платформы, механізм узаемадзеяння органаў дзяржаўнай статыстыкі і органаў дзяржаўнага кіравання па накіраванню патокаў даных, варыянты візуалізацыі даных, агляд прапанаваных сучасных фарматаў, у тым ліку машыначытальных, для атрымання інфармацыі.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб удзеле беларускай дэлегацыі ў нарадзе можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА