1

Беларусь прыняла ўдзел у Першым Міжнародным форуме ўстойлівага развіцця ШАС

16-17 красавіка 2025 года ў Омску (Расійская Федэрацыя) адбыўся І Міжнародны форум устойлівага развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі дзяржаўных структур, бізнесу, навуковай супольнасці, дыпламатычных ведамстваў, экспертнай супольнасці з Расіі, Беларусі, Казахстана, Індыі, Кітая, Узбекістана, Азербайджана, Кыргызстана.

На пляцоўках форуму абмяркоўваліся механізмы паскоранага дасягнення Мэт устойлівага развіцця, развіццё зялёнай эканомікі, адаптацыя рэгіёнаў да кліматычных змен, а таксама інтэграцыя ўстойлівага развіцця ў рэалізацыю нацыянальных і міжнародных праектаў і іншыя пытанні.

Рэспубліку Беларусь на форуме прадставіў Саветнік Пасольства Беларусі ў Расійскай Федэрацыі ў Новасібірску Сяргей Цялежынскі. У ходзе выступлення на панэльнай сесіі «Устойлівае развіццё ў ШАС: ад лакальных ініцыятыў да глабальных вынікаў» ён адзначыў актыўны ўдзел і высокія дасягненні Беларусі ў рэалізацыі Парадаку дня – 2030: Беларусь займае 30-е месца са 167 краін свету ў міжнародным рэйтынгу МУР, узровень прагрэсу складае больш як 80%, што з’яўляецца лепшым паказчыкам сярод краін-членаў ШАС.

Сяргей Целяжынскі падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь лічыць вельмі своечасовай ініцыятыву Расійскай Федэрацыі па стварэнню Савета па ўстойліваму развіццю ШАС, вітае і падтрымлівае яе.

Па выніках Міжнароднага форуму ШАС, прынята рэзалюцыя з пералікам прапаноў, якія лягуць у аснову новых міжнародных і нацыянальных рашэнняў у сферы ўстойлівага развіцця, падтрымана стварэнне пастаянна дзеючай міжнароднай экспертнай платформы пры Сакратарыяце ШАС – Савета па ўстойлівым развіццi, ухвалена правядзенне ў 2025 годзе Маладзевага форуму ШАС на тэрыторыі Омскай вобласці.

.

Крыніца інфармацыі